Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 жніўня 2022, 16:01

Хакейнае мінскае "Дынама" атрымала першую перамогу на турніры Sochi Hockey Open

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі першую перамогу на перадсезонным турніры Sochi Hockey Open, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы другога тура падапечныя Вудкрафта сустракаліся са зборнай Расіі-U25. Стартавая трэць выдалася багатай на закінутыя шайбы: расіяне трапілі ў чужыя вароты тройчы, "зубры" адказалі дакладнымі кідкамі Ігара Мартынава і Рамана Гарбунова. Далей у паядынку, аднак, вызначаліся толькі мінчане. На экватары сустрэчы Павел Варфаламееў аднавіў парытэт - 3:3, праз дзесяць мінут Уладзімір Алістраў вывеў "Дынама" наперад, а ў пачатку трэцяга перыяду Варфаламееў аформіў дубль, устанавіўшы канчатковы лік - 5:3 на карысць "зуброў".

Такім чынам, пасля дзвюх гульняў у актыве падапечных Вудкрафта два ачкі, напярэдадні дынамаўцы прайгралі СКА з лікам 1:4. Наступны матч на турніры Sochi Hockey Open мінчане правядуць супраць омскага "Авангарда", сустрэча пройдзе 6 жніўня і стартуе ў 12.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі