Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 снежня 2018, 10:06

Хакеісты зборнай Беларусі (U-20), уступаючы 0:3 па ходзе матчу, выйгралі ў Нарвегіі на старце ЧС у дывізіёне I

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-20) атрымалі валявую перамогу над Нарвегіяй з лікам 5:3 (0:2, 1:1, 4:0) на чэмпіянаце свету ў дывізіёне I групы А, матчы якой праходзяць у Фюсене (Германія), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Для падапечных галоўнага трэнера Дзмітрыя Краўчанкі няўдала склаліся першыя дваццаць хвілін гульні. Пасля выдалення Уладзіслава Гаўруса на 9-й хвіліне лік адкрыў Самуэль Солем, праз пяць хвілін гэты нарвежскі хакеіст павялічыў перавагу сваёй каманды.

Беларуская дружына на старце трэцяга перыяду ўступала 1:3, але змагла перахапіць ініцыятыву. У нарвежцаў далей адбыліся выдаленні, а падапечныя Дзмітрыя Краўчанкі ўдала двойчы рэалізавалі большасць - 3:3. На 54-й хвіліне цэлі дасягнуў дакладны кідок Дзмітрыя Дзярабіна - 4:3. Канчатковы лік на 59-й хвіліне ўстанавіў Арцём Аносаў - 5:3.

Беларуская каманда прадоўжыць выступленне на чэмпіянаце свету 10 снежня матчам з Францыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі