Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 снежня 2018, 10:37

Хакеісты зборнай Беларусі (U-20) атрымалі трэцюю перамогу на ЧС у Германіі

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты зборнай Беларусі (U-20) атрымалі трэцюю перамогу на чэмпіянаце свету ў дывізіёне I групы А ў нямецкім горадзе Фюсен (Германія), абыграўшы каманду Аўстрыі з лікам 5:0, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У адрозненне ад матчаў з нарвежцамі (5:3) і французамі (6:2), у ходзе якіх падапечным Дзмітрыя Краўчанкі даводзілася адыгрывацца, мінулы паядынак склаўся для беларускіх ігракоў больш спакойна. Аўтарамі галоў сталі Дзмітрый Дзярабін (13-я мінута), Уладзімір Алістраў (24-я, 49-я мінуты), Ігар Мартынаў (44-я мінута), Іван Драздоў (59-я мінута).

Пасля трох тураў у актыве маладзёжнай зборнай Беларусі 9 ачкоў і першае месца ў турнірнай табліцы: Беларусь - 9 ачкоў (3 матчы), Германія - 8 (3), Нарвегія - 3 (3), Латвія - 3 (3), Францыя - 3 (3), Аўстрыя - 1 (3).

Чацвёрты матч на чэмпіянаце свету ў дывізіёне 1 групы А падапечныя Дзмітрыя Краўчанкі правядуць сёння з Германіяй у 22.00. Ад зыходу гэтага паядынку шмат у чым залежыць, хто атрымае пуцёўку ў элітны дывізіён сусветнага маладзёжнага хакея. Гаспадары турніру таксама не пацярпелі ніводнага паражэння, але перамаглі Аўстрыю толькі ў серыі булітаў (3:2) і маюць на адно ачко менш за беларусаў. Наша "маладзёжка" завершыць выступленне ў горадзе Фюсен 15 снежня матчам з Латвіяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі