Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 красавіка 2019, 11:15

Хакеісты зборнай Беларусі адправіліся на сусветнае першынство ў Казахстан

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты нацыянальнай зборнай Беларусі адправіліся на чэмпіянат свету ў дывізіёне А1, які пройдзе ў сталіцы Казахстана, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўны трэнер беларускай дружыны Андрэй Сідарэнка ўключыў у выязны склад 28 хакеістаў:

варатары - Дзмітрый Мільчакоў ("Пльзень", Чэхія), Аляксандр Асіпкоў ("Юнацтва", Мінск), Віталь Трус ("Нёман", Гродна);

абаронцы - Кірыл Гатавец, Алег Явенка, Крысціян Хенкель, Яўген Лісавец (усе - "Дынама", Мінск), Нік Бэйлен ("Трактар", Чалябінск, Расія), Данііл Бокун, Мікіта Усціненка, ("Шахцёр", Салігорск), Дзмітрый Корабаў (без клуба), Ілья Салаўёў (Беларусь U-20);

нападаючыя - Аляксандр Кітараў, Арцём Волкаў, Яўген Кавыршын (усе - "Дынама", Мінск), Аляксандр Маляўка, Сяргей Маляўка, Арцём Кіслы (усе - "Нёман", Гродна), Аляксандр Когалеў, Станіслаў Лапачук, Павел Развадоўскі (усе - "Юнацтва", Мінск), Арцём Дзямкоў, Віктар Туркін (абодва - "Шахцёр", Салігорск), Мікіта Феакцістаў ("Адмірал", Уладзівасток, Расія), Джэф Плат ("Ёкерыт", Хельсінкі, Фінляндыя), Даніла Карабань ("Зорка", Масква, Расія), Ягор Шаранговіч ("Бінгемтон", ЗША), Максім Сушко ("Оўэн-Саўнд", Канада).

У Нур-Султане беларускія хакеісты 25 красавіка правядуць заключны кантрольны матч супраць зборнай Казахстана. Толькі пасля гэтага трэнерскі штаб вызначыць 23 ігракі, якія будуць змагацца за адну з дзвюх пуцёвак у элітны дывізіён чэмпіянату планеты. Сапернікамі беларусаў будуць каманды Літвы (29 красавіка), Венгрыі (30 красавіка), Славеніі (2 мая), Казахстана (4 мая) і Рэспублікі Карэя (5 мая).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі