Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 кастрычніка 2022, 11:42

Хакеісты "Віцебска" выйшлі ў лідары беларускай экстралігі

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трыма матчамі ў Оршы, Жлобіне і Наваполацку прадоўжыўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля 12 гульняў сезона ў чэмпіянаце краіны змяніўся лідар - ім стаў уладальнік Кубка Салея - 2022 "Віцебск". У паўночным дэрбі "мядзведзі" на чужым ільдзе перамаглі наваполацкі "Хімік" з лікам 4:3, пераможную шайбу гасцей за 30 секунд да фінальнай сірэны закінуў Мікіта Ядроец. У турнірнай табліцы віцябчане апярэдзілі салігорскі "Шахцёр", які ў гасцях нечакана значна ўступіў "Металургу" - 0:4. Жлабінчане прадаўжаюць ісці на 4-й пазіцыі, уступаючы месца ў топ-3 "Лакаматыву": у паралельнай сустрэчы каманда з Оршы дома ўпэўнена разабралася з мінскім "Юнацтвам" - 5:2, дублем у "чыгуначнікаў" вызначыўся Максім Субоцін.

Такім чынам, цяпер каманды верхняй палавіны экстралігі размяшчаюцца ў наступным парадку: "Віцебск" (20 ачкоў), "Шахцёр" (19), "Лакаматыў" (18), "Металург" (17), "Юнацтва" (15), "Брэст" і "Нёман" (па 14 балаў). У чацвер у беларускай экстралізе таксама адбудуцца тры паядынкі. "Брэст" прыме "Гомель", а "Дынама-Маладзечна" паспаборнічае з "Магілёвам". Гэтыя матчы стартуюць у 19.00, на 25 мінут пазней пачнецца гульня ў Гродне паміж "Нёманам" і "Лідай".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі