Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 жніўня 2024, 10:00

Хакеісты "Віцебска" атрымалі валявую перамогу над "Гомелем" у матчы Кубка Салея

Фота з архіва
Фота з архіва
8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трыма матчамі ў Гомелі, Оршы і Жлобіне ў сераду прадоўжыўся групавы этап другога па значнасці турніру ў беларускім хакеі - Кубка Руслана Салея, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гульнявую праграму серады адкрываў паядынак у Жлобіне, дзе чэмпіёны краіны з "Металурга" прымалі "Хімік". Да экватара сустрэчы новапалачане вялі з адрывам дзве шайбы, але дзякуючы двум галам у большасці "стальныя ваўкі" зраўнавалі лічбы, а ў авертайме перамогу гаспадарам прынёс Сяргей Бяйзак. У выніку 3:2, "Металург" выйграў трэці матч з трох на старце турніру. Паралельна ў Оршы мясцовы "Лакаматыў" разабраўся са смаленскім "Славуцічам" - 4:1.

Дзеючы ўладальнік Кубка Салея "Віцебск" у гэты дзень гасцяваў у Гомелі. Пасля двух перыядаў віцябчане ўступалі ў ліку, аднак у заключнай трэці пераламалі ход гульні, а пераможную шайбу Мікіта Ядроец закінуў за мінуту да заканчэння асноўнага часу. Фінальны лік - 2:1, "Віцебск" прадаўжае ісці без паражэнняў, а з улікам папярэдніх розыгрышаў Кубка пераможная серыя падапечных Рамана Юпатава ў перадсезонных турнірах налічвае ўжо 13 гульняў.

Удзел у Кубку Салея прымаюць усе 14 клубаў беларускай экстралігі, якія падзелены на дзве групы. Адразу ў "фінал чатырох" турніру пройдуць толькі пераможцы пулаў, яшчэ дзве пуцёўкі будуць разыграны ў кваліфікацыйным раўндзе ў канцы жніўня. У групе "В" з шасцю ачкамі лідзіруюць "Металург" і "Віцебск", па чатыры ачкі ў "Лакаматыва" і "Гомеля". У актыве "Хіміка" тры пункты, у "Славуціча" - 2, "Магілёў" балаў пакуль не мае.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі