Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 лістапада 2021, 11:00

Хакеісты "Вашынгтона" ўступілі "Анахайму" ў матчы чэмпіянату НХЛ

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Вашынгтон Кэпіталз" ўступілі "Анахайм Дакс" у гасцявым матчы чэмпіянату НХЛ. Гульня завяршылася ў авертайме з лікам 3:2 (1:0, 0:0, 1:2, 1:0), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі форвард сталічнай дружыны Аляксей Протас правёў на пляцоўцы 13 хвілін 46 секунд, запісаў у актыў адзін кідок і закончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці "-1".

У складзе "Качак" у асноўны час паядынку вызначыліся Кэм Фаўлер і Трэвар Зеграс. У прайграўшай каманды галамі вызначыліся Гарэт Пілон і Тым Уілсан.

Пераможнае ўзяцце варот "Вашынгтона" ў авертайме на рахунку Трэвара Зеграса, які аформіў галявы дубль.

Адзначым дасягненне капітана "Анахайма" Раяна Гецлафа. Канадзец адзначыўся рэзультатыўнай перадачай і стаў першым іграком, які набраў 1000 балаў за "Дакс". У актыве 36-гадовага іграка стала 18 (1+17) балаў у 17 матчах сезона. Ён перакрыў свой бамбардзірскі рэзультат мінулага сезона - 17 (5+12) балаў у 48 матчах.

Расійскі форвард "Сталічных" Аляксандр Авечкін упершыню ў бягучым сезоне завяршыў гульню з паказчыкам карыснасці "-2". Ён прысутнічаў на лёдзе падчас дзвюх закінутых сапернікамі шайбаў. Аляксандр Авечкін правёў у гэтым чэмпіянаце НХЛ 15 матчаў, у якіх вызначыўся 12 закінутымі шайбамі і 14 рэзультатыўнымі перадачамі. Гэта трэці паказчык сезона.

Лідзіруе форвард "Эдмантана" Леон Драйзайтль, які зрабіў дубль у прайграным яго камандай матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ з "Вініпегам" (2:5). У актыве немца стала 17 галоў у першых 15 матчах каманды ў сезоне. Больш у гісторыі "Нафтавікоў" за такі ж адрэзак чэмпіянату закідваў толькі Уэйн Грэцкі (19 галоў у сезоне 1983/84).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі