ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 19 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 чэрвеня 2018, 14:39

Хакеісты "Вашынгтона" ўпершыню ў гісторыі клуба заваявалі Кубак Стэнлі

Фота афіцыйнага twitter-акаўнта "Кэпіталз"
Фота афіцыйнага twitter-акаўнта "Кэпіталз"

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Вашынгтона" ўпершыню ў гісторыі клуба заваявалі Кубак Стэнлі, яны перамаглі ў пятым матчы "Лас-Вегас Найтс" з лікам 4:3, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адзін з лепшых нападаючых сусветнага хакея расіянін Аляксандр Авечкін вызначыўся закінутай шайбай у гэтай гульні, рэалізаваўшы большасць. "Вашынгтону" ў час вырашальнага паядынку даводзілася адыгрывацца, і ў трэцім перыядзе шайбы Дэвантэ Сміта-Пелі і Ларса Элера знялі ўсе пытанні адносна пераможца - 4:3.

Вынік серыі - 4:1 на карысць "Вашынгтона".

Аляксандр Авечкін прызнаны самым каштоўным іграком плэй-оф НХЛ 2018 года. Форвард набраў 27 (12+15) ачкоў у 24 матчах. З расійскіх хакеістаў ён стаў другім пасля Яўгена Малкіна, удастоенага гэтага прыза. Лепшым бамбардзірам плэй-оф стаў другі нападаючы "Вашынгтона" Яўген Кузняцоў - 32 (12+20) ачкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі