Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 верасня 2020, 10:41

Хакеісты "Тампы" выйшлі наперад у серыі з "Даласам" у фінале Кубка Стэнлі

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Тампы" выйшлі наперад у проціборстве з "Даласам" у фінале Кубка Стэнлі, абыграўшы клуб з Тэхаса - 5:2 (2:1, 3:0, 0:1). Такім чынам, лік у серыі стаў 2:1, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Тампа" адкрыла лік ужо на шостай мінуце. Абаронца "Даласа" Міра Хейсканен страціў шайбу на сваёй сіняй лініі, падарыўшы яе Мікіту Кучараву, які лёгка перайграў Антона Худобіна і забіў свой сёмы гол у плэй-оф.

Праз паўтары мінуты "Тампа" павялічыла адрыў у ліку пасля галявой атакі ў выкананні Стывена Стэмкаса. Форвард, які вярнуўся ў строй пасля траўмы, неадбівальным кідком у далёкі верхні вугал варот зноў прымусіў капітуляваць расійскага варатара "зорак".

Хакеісты "Даласа" пайшлі наперад, стараючыся змяніць сітуацыю, і пачалі ўсё часцей кідаць па варотах саперніка. У выніку Джэйсан Дзікінсан паразіў бліжні вугал варот Андрэя Васілеўскага, які крыху разгубіўся ў гэтай сітуацыі.

Другая дваццамінутка прайшла пад поўным кантролем "маланак", якія пераўзышлі сапернікаў у ключавых момантах. Іх перавагу павялічыў швед Віктар Хедман, які дабраўся да адзнакі 10 кубкавых галоў.

У сярэдзіне другога перыяду Брэйдэн Пойнт забіў чацвёрты гол сваёй каманды. Пасля таго як вызначыўся яшчэ і трэці форвард лепшай тройкі "Тампы" Ондржэй Палат, сітуацыя для "Даласа" стала практычна безнадзейнай. Яе не змянілі фінальны штурм "зорак" і шайба закінутая Міра Хейсканенам.

Чацвёрты матч серыі адбудзецца 26 верасня, у суботу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі