Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 чэрвеня 2021, 10:35

Хакеісты "Тампы" перамаглі "Манрэаль" у першым матчы фіналу Кубка Стэнлі

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Тампы" перамаглі "Манрэаль" у першым матчы фінальнай серыі Кубка Стэнлі з лікам 5:1 (1:0, 1:1, 3:0), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча праходзіла з прыкметнай перавагай "маланак", закінутымі шайбамі вызначыліся Эрык Чэрнак, Яні Гурд, Мікіта Кучараў, які стаў аўтарам галявога дубля, і Стывен Стэмкас. Адзначым, што на рахунку расійскага легіянера "Тампы" яшчэ і рэзультатыўная перадача. Варатар каманды Андрэй Васілеўскі адбіў 18 кідкоў з 19.

У "хабс" аўтарам узяцця варот стаў Бэн Ш'яро.

Такім чынам, лік у серыі да чатырох перамог стаў 1:0 на карысць дзеючых уладальнікаў Кубка Стэнлі. Наступны матч адбудзецца 1 ліпеня і таксама пройдзе на дамашняй арэне для дружыны з Фларыды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі