ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 13 красавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 лютага 2021, 14:08

Хакеісты сталічнага "Юнацтва" сталі пераможцамі рэгулярнага чэмпіянату Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты сталічнага "Юнацтва", абыграўшы салігорскі "Шахцёр", набралі 108 ачкоў у 49 матчах і сталі пераможцамі рэгулярнага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Матч на лёдзе сталічнай "Чыжоўка-арэны" завяршыўся на карысць каманды Яўгена Есавулава з лікам 4:1 (1:0, 2:0, 1:1).

Гульня праходзіла з тэрытарыяльнай перавагай мінскіх хакеістаў. Аднак яны не фарсіравалі падзеі, чакаючы памылак канкурэнтаў. Свой шанц яны не ўпусцілі, і на 19-й мінуце матчу лік адкрыў Максім Парфеявец. У другім перыядзе ўсе сумненні адносна таго, хто пераможа ў матчы, былі развеяны канчаткова. Аляксандр Кітараў і Станіслаў Лапачук павялічылі перавагу "Юнацтва" над канкурэнтамі да трох шайбаў. У заключнай дваццацімінутцы каманды абмяняліся ўзяццямі варот, устанавіўшы канчатковы лік матчу. Спачатку Андрэй Антонаў з перадачы Яўгена Кавыршына закінуў чацвёртую шайбу сваёй каманды ў гэтай гульні. Менш як за тры мінуты да канца паядынку Андрэй Фяклістаў адыграў адну шайбу.

Цяпер дзве каманды чакае тыднёвы перапынак, пасля якога яны пачнуць выступленне ў плэй-оф. Першыя матчы гэтай стадыі турніру пачнуцца 3 сакавіка. Мінчане чакаюць, чым скончыцца проціборства "Магілёва" і наваполацкага "Хіміка". Сапернік "Шахцёра" стане вядомы пасля высвятлення адносін паміж хакеістамі "Лакаматыва" з Оршы і "Брэста".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі