Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 лістапада 2018, 10:55

Хакеісты "Шахцёра" перамаглі па булітах "Юнацтва" ў эстралізе

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты салігорскага "Шахцёра" перамаглі мінскае "Юнацтва" па булітах з лікам 4:3 у экстралізе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым перыядзе праведзенага ў Салігорску матчу гаспадары пляцоўкі двойчы паразілі вароты мінчан. Дакладнымі кідкамі вызначыліся Арцём Дзямкоў і Арцём Арцёмаў, які перайшоў з мінскага "Дынама". "Юнацтву" зраўнаваць лік у матчы ўдалося толькі пад канец трэцяга перыяду, рэалізаваўшы большасць, - 3:3. У авертайме галоў балельшчыкі не ўбачылі, а ў серыі булітаў пераможны кідок нанёс Яўген Дадонаў.

Іншыя матчы дывізіёна А ў экстралізе завяршыліся з наступнымі рэзультатамі: "Нёман" - "Металург-Жлобін" - 1:2, "Дынама-Маладзечна" разграміла маладзёжную зборную Беларусі да 20 гадоў, якая рыхтуецца да чэмпіянату свету, з лікам 9:0.

Мінскае "Юнацтва" прадаўжае лідзіраваць у экстралізе, на другім месцы - салігорскі "Шахцёр".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі