Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 сакавіка 2020, 13:46

Хакеісты "Шахцёра" перамаглі "Нёман" і выйшлі наперад у паўфінальнай серыі Кубка Прэзідэнта

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Шахцёра" ў дамашнім матчы перамаглі "Нёман" з лікам 4:0 і выйшлі наперад у паўфінальнай серыі Кубка Прэзідэнта, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Шахцёр", як і ў другім матчы серыі, зрабіў стаўку на агрэсіўны хакей, разам з тым не забываючы пра абарону. Калі абаронцы былі бяссільны, на дапамогу сваёй камандзе прыходзіў варатар "гарнякоў" Максім Малюцін. Таму цалкам заканамерна, што менавіта салігарчане першымі дабіліся поспеху. На 13-й мінуце Даніла Карабань пасля паса Аляксандра Ляўко адправіў шайбу ў вароты гродзенцаў.

На дасягнутым каманда з горада калійшчыкаў не спынілася. Узмацніўшы націск, "Шахцёр" дабіўся поспеху другі раз. На 17-й мінуце Андрэй Фяклістаў павялічыў розніцу ў ліку да дзвюх шайбаў. Праз яшчэ тры мінуты Яўген Дадонаў давёў лік да 3:0.

Гродзенцы стараліся выраўнаваць сітуацыю на пляцоўцы, аднак беспаспяхова. Падапечныя Юрыя Файкова кантралявалі ход падзей і ў трэцім перыядзе прымусілі гродзенцаў парушыць правілы. Большасць рэалізаваў Ілья Казнадзей, які на 37-й мінуце ўсталяваў канчатковы лік у матчы 4:0.

Наступны паядынак каманды правядуць у Салігорску 18 сакавіка.

Восем разоў чэмпіёнам Беларусі станавілася мінскае "Юнацтва", у "Нёмана" на адзін тытул менш. Акрамя іх золата нацыянальнага першынства заваёўвалі мінскія клубы "Цівалі" (4 разы), "Керамін" (2) і "Дынама" (1), наваполацкі "Палімір" (2), "Гомель" (1), жлобінскі "Металург" (1) і салігорскі "Шахцёр" (1).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі