Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 верасня 2022, 10:07

Хакеісты "Шахцёра" пацярпелі першае паражэнне ў сезоне беларускай экстралігі

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У панядзелак, 19 верасня, матчамі ў Мінску, Гомелі і Наваполацку прадоўжыўся 31-ы чэмпіянат Беларусі па хакеі сярод каманд экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У цэнтральным матчы дня лідар турнірнай табліцы "Шахцёр" на выездзе сустракаўся з "Юнацтвам". Першая палавіна гульні прайшла пад дыктоўку сталічнага клуба: лік быў адкрыты ўжо на трэцяй мінуце, да перапынку гаспадары былі наперадзе - 3:0, а ў пачатку наступнага перыяду перавага мінчан вырасла да чатырох шайбаў. За астатні час "гарнякі" змаглі адыграць толькі частку адставання, адначасова прапусціўшы яшчэ раз. Як вынік - 2:5, салігарчане церпяць першую няўдачу на старце чэмпіянату.

Хакеісты "Магілёва", наадварот, толькі ў сёмым матчы сезона здабылі дэбютную перамогу, адолеўшы на выездзе "Гомель". Асноўны час паядынку "львоў" і "рысей" закончыўся з лікам 3:3, а ў серыі пасляматчавых кідкоў магіляўчане аказаліся больш дакладнымі. У паралельнай сустрэчы наваполацкі "Хімік" дома не справіўся са жлобінскім "Металургам", дзеючыя чэмпіёны краіны былі мацнейшымі - 2:1.

Такім чынам, пасля сямі тураў экстралігі ў верхняй палавіне табліцы ідуць "Шахцёр", "Лакаматыў", "Віцебск", "Юнацтва", "Металург" і "Гомель", у ніжняй шасцёрцы размяшчаюцца "Хімік", "Брэст", "Нёман", "Ліда", "Дынама-Маладзечна" і "Магілёў". Наступныя матчы ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі пройдуць у чацвер, 22 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі