Фота з архіва
15
студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля
заканчэння 41-га тура рэгулярнага
чэмпіянату беларускай экстралігі сталі
вядомы ўладальнікі дзвюх пуцёвак у
чвэрцьфінал плэй-оф, паведамілі БЕЛТА
ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі.
Першымі
ўдзельнікамі накаўт-раўнда Кубка
Прэзідэнта сталі "Шахцёр" і
"Віцебск", якія забраніравалі за
сабой месцы ў плэй-оф за 14 матчаў да
фінішу рэгулярнага чэмпіянату - "гарнякі"
і паўночнікі ўжо недасягальныя для
каманд, якія цяпер ідуць ніжэй за шостае
месца. Тэарэтычна дагнаць "Віцебск"
па колькасці ачкоў можа "Хімік",
які займае сёмую пазіцыю, але пры роўнасці
балаў "Мядзведзі" ўсё роўна будуць
мець перавагу дзякуючы большай колькасці
перамог у вочных сустрэчах.
У
чвэрцьфінал Кубка Прэзідэнта выйдзе
шасцёрка лепшых каманд рэгулярнага
сезона. На гэты момант акрамя салігарчан
і віцябчан у гэты лік уваходзяць "Гомель",
"Нёман", "Юнацтва" і "Металург".
Яшчэ дзве пуцёўкі ў плэй-оф будуць
разыграны ў раўндзе плэй-ін паміж
камандамі, якія фінішуюць на месцах з
сёмага па дзясятае. Рэгулярны чэмпіянат
беларускай экстралігі завершыцца 27
лютага. Старт раўнда плэй-ін запланаваны
на 1 сакавіка, чвэрцьфінальныя серыі
Кубка Прэзідэнта-на 9 сакавіка.-0-