Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 кастрычніка 2019, 11:52

Хакеісты салігорскага "Шахцёра" перамаглі "Нёман" у гасцявым матчы чэмпіянату Беларусі

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты салігорскага "Шахцёра" перамаглі "Нёман" у гасцявым матчы чэмпіянату Беларусі і перапынілі пераможную серыю гродзенцаў - 3:2 (2:0, 1:2, 0:0), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гаспадары лядовай пляцоўкі ўпусцілі ініцыятыву ў першым перыядзе. Гэтым скарысталіся хакеісты "Шахцёра", і ўжо на 3-й мінуце гульні лік адкрыў форвард Арцём Пугалоўкін - 1:0. Пад канец дваццацімінуткі яго падтрымаў партнёр па камандзе нападаючы Ігар Карабанаў - 2:0.

Пасля перапынку падапечныя Сяргея Пушкова пастараліся змяніць ход матчу і павялічылі скорасці. На 26-й мінуце вароты гасцей паспяхова ўзяў форвард "Нёмана" Арцём Ляўша - 2:1. Праз чатыры мінуты аднавіць парытэт сіл удалося іграку гродзенскай каманды Арцёму Кісламу - 2:2. Раўнавага пратрымалася ўсяго 102 секунды. Нападаючы Васіль Філяеў рэалізаваў большасць і вывеў "Шахцёр" наперад - 3:2.

У трэцім перыядзе "Нёман" смела атакаваў і не раз быў блізкі да таго, каб зноў адыграцца, але больш прабіць галкіпера Максіма Малюціна ігракі гродзенскай каманды не змаглі.

Так перарвалася серыя "Нёмана" з пяці перамог. "Гарнякі" ж упершыню ў гэтым сезоне здолелі перамагчы гродзенскую каманду.

Яшчэ ў адным матчы чэмпіянату Беларусі "Ліда" ў авертайме на дамашняй пляцоўцы перамагла "Дынама-Маладзечна" - 4:3 (1:2, 0:1, 2:0, 1:0).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі