Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 сакавіка 2019, 09:40

Хакеісты "Нёмана" з перамогі над "Лідай" стартавалі ў плэй-оф экстралігі

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеючыя чэмпіёны Беларусі хакеісты "Нёмана" з перамогі над "Лідай" з мінімальным лікам 1:0 стартавалі ў плэй-оф экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У абласным дэрбі падапечныя Сяргея Пушкова толькі аднойчы паразілі вароты сапернікаў. Аўтарам гола ў сярэдзіне першага перыяду стаў Артур Савінаў.

Маладзечанскае "Дынама" на сваёй пляцоўцы таксама з мінімальным лікам 1:0 абыграў "Гомель". Хакеісты "Шахцёра" на апошняй хвіліне асноўнага часу матчу ў Салігорску змаглі закінуць вырашальную шайбу ў процістаянні са жлобінскім "Металургам" - 3:2.

Другія матчы серыі да чатырох перамог адной з каманд адбудуцца сёння ў Гродне, Салігорску і Маладзечне. Усе сустрэчы пачнуцца ў 19.00.

Мінскае "Юнацтва" і маладзёжная зборная Беларусі першы матч сваёй серыі правядуць 8 сакавіка.

Уладальнікам галоўнага прыза плэй-оф - Кубка Прэзідэнта - апошнія два гады з'яўляецца гродзенскі "Нёман".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі