Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 лістапада 2018, 10:43

Хакеісты "Нёмана" ўзялі рэванш у "Юнацтва" ў чэмпіянаце Беларусі ў экстралізе

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Нёмана" перамаглі на сваёй пляцоўцы "Юнацтва" з лікам 3:0 у чэмпіянаце Беларусі ў экстралізе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Матч паміж гэтымі камандамі 20 лістапада ў Мінску завяршыўся разгромам гродзенцаў - 7:1. Падапечным Сяргея Пушкова ўдалося ўзяць рэванш. Доўгі час сапернікі не маглі адкрыць лік. Толькі на 26-й хвіліне Арцём Ляўшун скарыстаўся пасам з-за варот і адправіў шайбу ў сетку варот. "Нёман" намаганнямі Антона Грышанава яшчэ двойчы трапіў у вароты галкіпера гасцей Ігара Брыкуна.

Мінскае "Юнацтва", нягледзячы на паражэнне, прадаўжае лідзіраваць у турнірнай табліцы з 64 баламі. "Нёман" займае трэцяе месца - 55 ачкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі