Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 лютага 2019, 13:02

Хакеісты "Нёмана" па булітах абгулялі "Шахцёр" у экстралізе

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Нёмана" перамаглі салігорскі "Шахцёр" у серыі булітаў з лікам 2:1 у чэмпіянаце Беларусі ў дывізіёне А экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым перыядзе сустрэчы ў Гродне балельшчыкі ўбачылі два галы. Аўтарамі закінутых шайбаў сталі Павел Баярчук ("Нёман") і Арцём Дзямкоў ("Шахцёр") - 1:1. Аднак развіць поспех у асноўны час матчу ніводнай з каманд не ўдалося. У серыі булітаў мацнейшымі былі гродзенцы - 2:1.

Лідар сезона мінскае "Юнацтва" выйграла ў гасцях у "Ліды" - 2:1. Дзвюма галявымі перадачамі вызначыўся форвард "Юнацтва" Аляксандр Кулакоў, які асісціраваў пры ўзяцці варот Андрэю Антонаву і Ягору Мажугу.

Хакеісты "Гомеля" на дамашняй пляцоўцы абгулялі "Дынама-Маладзечна" - 3:1, а маладзёжная зборная Беларусі ў авертайме была мацнейшая ў Жлобіне за сапернікаў з "Металурга" - 2:1.

Турнірнае становішча: "Юнацтва-Мінск" - 123 ачкі (49 матчаў), "Нёман" - 105 (48), "Шахцёр" - 90 (48), "Дынама-Маладзечна" - 84 (49), "Гомель" - 66 (49), "Металург" - 53 (49), "Ліда" - 46 (49), "Беларусь" - 18 (49).

Чарговыя матчы ў экстралізе адбудуцца 14 лютага. Цэнтральным стане процістаянне "Нёмана" і "Юнацтва", якое пройдзе ў Гродне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі