Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 красавіка 2019, 10:19

Хакеісты "Нёмана" абыгралі "Юнацтва" ў другім матчы фінальнай серыі экстралігі

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Нёмана" абыгралі "Юнацтва" ў авертайме з лікам 2:1 у другім матчы фінальнай серыі экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча ў "Чыжоўка-Арэне" праходзіла па падобным сцэнарыі, што першая гульня. Аўтарам першай шайбы стаў абаронца гродзенцаў Аляксей Бадун. "Юнацтва" адыгралася дзякуючы дакладнаму кідку ў другім перыядзе Дзмітрыя Знахарэнкі. Лік 1:1 захаваўся да заканчэння трэцяга перыяду.

У авертайме на гэты раз удача была на баку гасцей. Аляксандр Маляўка замкнуў перадачу партнёра на далёкай штанзе і прынёс перамогу "Нёману" - 2:1.

Першы матч за дзень да гэтага завяршыўся перамогай мінчан - 4:3 у авертайме. Лік у серыі да чатырох перамог - 1:1.

Каманды пераязджаюць у Гродна, дзе згуляюць 7 красавіка ў 13.00 на пляцоўцы "Нёмана".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі