Фота з архіва
26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" сёння пастараюцца прадоўжыць пераможную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі сезона-2025/26, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Трэцім сапернікам "зуброў" на родным лёдзе стане чарапавецкая "Поўначсталь". Дамашнюю серыю падапечныя Дзмітрыя Квартальнава пачалі з перамогі над "Барысам" у авертайме (1:0), пасля чаго абыгралі "Тарпеда" (3:2). Усе тры шайбы ў вароты ніжагародцаў закінуў Віталь Пінчук, для якога гэты хет-трык стаў першым у КХЛ. Лідарства ў гонцы лепшых бамбардзіраў лігі захапіў дынамавец Алекс Лімож (шэсць галоў і пяць перадач), чацвёртым у гэтым спісе ідзе Сэм Энас (10 ачкоў).
У табліцы Заходняй канферэнцыі "зубры" займаюць трэцяе месца, "Поўначсталь" замыкае топ-8, адстаючы ўсяго на два балы. У васьмі матчах сезона чарапаўчане атрымалі чатыры перамогі. У мінулай рэгулярцы сапернікі па дывізіёне сустракаліся шэсць разоў, наша каманда была мацнейшай толькі ў двух выпадках. Першы ў чэмпіянаце-25/26 паядынак "Дынама" і "Поўначсталі" стартуе ў "Мінск-Арэне" ў 19.10.-0-