Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 лютага 2021, 12:49

Хакеісты мінскага "Дынама" згуляюць у гасцях у "Авангарда" ў матчы чэмпіянату КХЛ

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" сёння пачнуць чарговую выязную серыю матчаў рэгулярнага чэмпіянату КХЛ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першую з трох гасцявых сустрэч дынамаўцы правядуць у падмаскоўнай Балашысе супраць аднаго з фаварытаў Усходняй канферэнцыі омскага "Авангарда" (пачатак у 19.30, прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). На мінулым тыдні падапечныя Крэйга Вудкрафта правялі чатыры дамашнія паядынкі запар, перамогшы чарапавецкую "Поўначсталь" (2:1) і падольскі "Віцязь" (5:4), а таксама ўступіўшы ніжагародскаму "Тарпеда" (1:3) і маскоўскаму ЦСКА (2:4). Омская каманда ў мінулым туры абыграла ў Балашысе яраслаўскі "Лакаматыў" з лікам 4:2. Цяпер мінскае "Дынама" займае 6-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі, набраўшы 59 ачкоў у 51 праведзеным матчы. Наперадзе ЦСКА, піцерскі СКА, "Лакаматыў", маскоўскае "Дынама" і фінскі "Ёкерыт". Омскі "Авангард" ідзе другім ва Усходняй канферэнцыі, маючы ў сваім актыве 71 заліковы бал пасля 52 сустрэч, лідзіруе казанскі "Ак Барс", у якога 82 балы.

Пасля сённяшняга матчу мінскія "зубры" ў Падольску сустрэнуцца з "Віцязем", а потым адправяцца на гульню з хакеістамі "Сочы", якая адбудзецца 7 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі