Андрэй Стась. Фота hcdinamo.by
20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" сёння правядуць другі паядынак у рамках чарговай выязной серыі ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Процістаяць падапечным Дзмітрыя Квартальнава будзе казанскі "Ак Барс". Апошнім часам калектыў са сталіцы Татарстана знаходзіцца ў выдатнай форме: перад адыходам на перапынак у чэмпіянаце казанцы набіралі ачкі ў пяці гульнях запар, а ў першым паядынку пасля міжнароднай паўзы абыгралі прынцыповых сапернікаў з "Салавата Юлаева" (3:2). На гэты момант "Ак Барс" з 46 баламі займае трэцяе месца ва Усходняй канферэнцыі, адстаючы ад лідзіруючага "Трактара" ўсяго на два пункты пры трох матчах у запасе.
Хакеісты "Дынама" на стыку восені і зімы таксама выглядаюць нядрэнна: на аналагічным адрэзку з шасці матчаў "зубры" святкавалі поспех тройчы, а з трох паражэнняў два здарыліся за межамі асноўнага часу. Бягучую выязную серыю мінчане пачалі з перамогі над ужо згаданым "Трактарам" (3:1), у гэтай сустрэчы Вадзім Мароз аформіў дубль, а лепшым іграком быў прызнаны навічок каманды галкіпер Васіль Дземчанка. Цяпер сталічны клуб з 40 ачкамі ідзе на Захадзе сёмым, адарваўшыся ад непрахаднога ў плэй-оф дзявятага радка на 6 балаў.
Сённяшняя гульня "Дынама" і "Ак Барса" стане для каманд першай вочнай сустрэчай у бягучым сезоне. У мінулым рэгулярным чэмпіянаце сапернікі правялі паміж сабой два матчы і абмяняліся дамашнімі перамогамі. Пятнічны паядынак на "Татнафта Арэне" стартуе ў 19.30. З візітам у адказ на "Мінск-Арэну" казанскі клуб прыедзе ўжо праз тыдзень - 25 снежня.-0-