Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 снежня 2021, 15:26

Хакеісты мінскага "Дынама" завершаць год дамашняй сустрэчай з магнітагорскім "Металургам"

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" правядуць сёння апошні ў гэтым годзе матч чэмпіянату КХЛ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У 19.30 на лёдзе "Мінск-Арэны" дынамаўцы пачнуць паядынак супраць магнітагорскага "Металурга" (прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). Балельшчыкі, якія сёння прыйдуць на трыбуны, змогуць паўдзельнічаць у традыцыйнай дабрачыннай акцыі "Мішкапад". Гэта даўняя традыцыя хакейных клубаў, якая прыйшла з Паўночнай Амерыкі. Там камандам часам удаецца сабраць некалькі дзясяткаў тысяч плюшавых мішак. У гэтым годзе мінскае "Дынама" і Ашчадбанк вырашылі дапамагчы дзецям з бараўлянскага РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. Цацкі будуць перададзены хворым дзецям, якія будуць сустракаць Новы год у бальнічных палатах. Таксама акрамя цацак балельшчыкі змогуць перадаць дзеткам розныя сродкі гігіены і канцылярыю, бо вучоба прадаўжаецца нават у сценах РНПЦ.

Пасля 43 праведзеных сустрэч у актыве "зуброў" 48 ачкоў, і яны знаходзяцца на восьмым месцы ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі.

Таксама сёння ў Яраслаўлі сустрэнуцца два канкурэнты мінчан у барацьбе за траплянне ў плэй-оф Кубка Гагарына - мясцовы "Лакаматыў" (54 ачкі) і маскоўскі "Спартак" (51). Акрамя таго, хакеісты "Адмірала" прымуць ва Уладзівастоку піцерскі СКА, у Новасібірску "Сібір" згуляе з ніжнякамскім "Нафтахімікам", у Нур-Султане мясцовы "Барыс" сустрэнецца з уфімскім "Салаватам Юлаевым", а ў Екацярынбургу "Аўтамабіліст" будзе сапернічаць з казанскім "Ак Барсам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі