ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 снежня 2021
Мінск Малавоблачна -13°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 кастрычніка 2021, 11:39

Хакеісты мінскага "Дынама" ўступілі "Спартаку" ў матчы чэмпіянату КХЛ

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" не змаглі перайграць маскоўскі "Спартак" у матчы чэмпіянату КХЛ. Вынік паядынку на карысць расійскай дружыны вырашыўся ў авертайме - 1:2 (1:0, 0:0, 0:1, 0:1), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Зубры" на радасць дамашняй публікі ўзяліся за справу сур'ёзна. Спачатку Антон Ліндхальм кінуў з двух метраў, але Аляксей Красікаў быў на вышыні. Потым Аляксандр Сувораў трапіў шайбай у каркас варот. Мінчане атрымалі права на гульню ў большасці, але зноў няўдачна.

Спартакаўцы, здолеўшы адстаяць свае вароты пасля стартавага націску "Дынама", пачалі самі непакоіць абарончыя парадкі беларускага клуба. На 11-й мінуце Аляксандр Хахлачоў адкрыў лік, удачна згуляўшы на дабіванні пасля кідка з сярэдняй дыстанцыі ў выкананні Сяргея Шырокава. Канцоўка перыяду праходзіла з відавочнай перавагай гасцей, якія надоўга замыкалі "зуброў" у зоне Аляксея Коласава. Але да перапынку лік не змяніўся.

Зрэшты, другая трэць матчу атрымалася безгалявой. Хоць гульня праходзіла на сустрэчных курсах, і вастрыні, як у варот спартакаўцаў, так і ва ўладаннях "Дынама", хапала. У мінчан ледзь не вызначыліся Аляксандр Сувораў, Дзяніс Масалёў, Марыа Кемпэ і Маціяс Тэдэнбю. Аднак або не хапала дакладнасці "зубрам", або надзейна дзейнічаў галкіпер "Спартака".

У пачатку заключнай трэці матчу ў мінчан былі відавочныя праблемы з уваходам у зону сапернікаў. Масквічы вельмі шырока размясціліся і сустракалі сапернікаў на далёкіх падыходах да сваіх варот. У той жа час не забываючы аб вострых контратаках. Двойчы пасля кідкоў Сяргея Шырокава шайба трапляла ў стойку варот "зуброў". Акрамя таго, Аляксей Коласаў дзейнічаў надзейна і не даваў магчымасці сапернікам павялічыць розніцу ў ліку.

Паступова дынамаўцы перамясцілі гульню ад сваіх варот і павялі асаду ўладанняў Аляксея Красікава, але шайба ўпарта не ішла ў вароты. Выдатны момант быў у Маціяса Тэдэнбю, якому аддаў цудоўны пас Мальтэ Стрэмваль. Потым з блізкай адлегласці не трапіў у цэль Тэйлар Бек. Мог папоўніць свой бамбардзірскі рахунак і Раман Гарбуноў.

Калі да фінальнай сірэны заставалася каля дзвюх мінут, Крэйг Вудкрафт выпусціў на лёд шостага палявога іграка. У адным з эпізодаў Аляксей Красікаў выкінуў на лёд клюшку і мінчане атрымалі права на буліт, які дакладна рэалізаваў Павел Варфаламееў. Здарылася гэта за 50 секунд да фінальнай сірэны. "Дынама" прадоўжыла атакі і расійскі клуб мог застацца і зусім без ачкоў. Аднак лік не змяніўся і каманды прадоўжылі высвятляць адносіны ў авертайме.

У дадатковы час перамогу "Спартаку" прынёс Ёры Лехцера, зыбыты абаронцамі каля варот "Дынама". Такім чынам, пераможная серыя "зуброў" перарвалася на адзнацы сем матчаў. Пакарэнне рэкорду сезона-2014/15, калі мінскае "Дынама" выйгравала ў дзевяці сустрэчах запар, пакуль адкладваецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі