Сцяг Серада, 21 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 сакавіка 2025, 09:31

Хакеісты мінскага "Дынама" стартуюць у плэй-оф Кубка Гагарына
 

Фота з архіва
Фота з архіва
26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" пачынаюць серыю першага раўнда плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі супраць маскоўскага ЦСКА, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Рэгулярны чэмпіянат КХЛ у сезоне-2024/25 падапечныя Дзмітрыя Квартальнава завяршылі на чацвёртым месцы ў Заходняй канферэнцыі, гэты вынік стаў для "зуброў" найлепшым за ўсе 17 гадоў знаходжання ў лізе. У мінулай "рэгулярцы" нашы хлопцы таксама ўстанавілі рэкорды клуба па перамогах (39), закінутых шайбах (206) і працэнце набраных ачкоў (63,23 працэнта) за "гладкі" сезон. Маскоўскія "армейцы" фінішавалі на Захадзе пятымі, адстаўшы ад мінчан на адзін бал. Каманды сустракаліся адна з адной чатыры разы, і кожны раз пераможцамі з лёду выходзілі "зубры" (5:4, 2:0, 4:1, 4:1).

Мінскія дынамаўцы згуляюць у плэй-оф КХЛ пяты раз запар і дзявяты ў гісторыі клуба. За папярэднія восем спроб сталічнаму клубу ні разу не ўдалося пераадолець бар'ер першага раўнда. Год таму нашы ігракі ўступілі маскоўскім аднаклубнікам з лікам 2:4 у серыі, а да гэтага тры гады запар цярпелі паражэнні ад піцерскага СКА (1:4, 0:4, 2:4). У гэтым сезоне "зубры" ўпершыню ў гісторыі пачнуць выступленні ў Кубку Гагарына на дамашнім лёдзе. Першы паядынак серыі да чатырох перамог паміж "Дынама" і ЦСКА стартуе на "Мінск-Арэне" ў 19.30.

Наступная гульня пройдзе 28 сакавіка ў сталіцы Беларусі. Далей каманды пераедуць у Маскву, дзе сустрэнуцца 30 сакавіка і 1 красавіка. Пры неабходнасці матчы з пятага па сёмы адбудуцца 3 красавіка (Мінск), 5 красавіка (Масква) і 7 красавіка (Мінск).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі