7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" і піцерскага СКА правядуць сёння чацвёрты паядынак серыі першага раўнда плэй-оф Кубка Гагарына, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сустрэча на лёдзе "Мінск-Арэны" пачнецца ў 19.30 і будзе трансліравацца ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". У стартавым матчы серыі ў Санкт-Пецярбургу дынамаўцы нечакана абыгралі лепшую каманду рэгулярнага чэмпіянату КХЛ з вынікам 6:4, потым пацярпелі два паражэнні - падапечныя Крэйга Вудкрафта прайгралі другі паядынак на лёдзе армейцаў - 2:5, а затым у Мінску ўступілі з сухім лікам 0:4. Такім чынам, пасля трох матчаў серыі да чатырох перамог СКА наперадзе - 2:1. Пасля сённяшняй гульні каманды вернуцца ў Санкт-Пецярбург, дзе 9 сакавіка правядуць пяты паядынак.
Таксама сёння адбудуцца яшчэ 3 сустрэчы: "Адмірал" (Уладзівасток) - "Салават Юлаеў" (Уфа; лік у серыі - 2:1), "Нафтахімік" (Ніжнякамск) - "Ак Барс" (Казань; лік у серыі - 1:2), "Віцязь" (Маскоўская вобласць) - "Лакаматыў" (Яраслаўль; лік у серыі - 1:2).
У іншых парах пасля трох гульняў лік таксама 2:1: омскі "Авангард" выйграе ў новасібірскай "Сібіры", маскоўскае "Дынама" наперадзе ў процістаянні з ніжагародскім "Тарпеда", магнітагорскі "Металург" лідзіруе ў матчах з "Аўтамабілістам", а чарапавецкая "Поўначсталь" вядзе ў матчах з маскоўскім ЦСКА.-0-