Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 студзеня 2021, 14:12

Хакеісты мінскага "Дынама" прымуць "Поўначсталь" у матчы чэмпіянату КХЛ

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль пасля тыднёвага перапынку хакеісты мінскага "Дынама" правядуць сёння чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На лёдзе "Мінск-Арэны" падапечныя Крэйга Вудкрафта пачнуць дамашнюю серыю сустрэчай з чарапавецкай "Поўначсталлю" (пачатак у 19.10, прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). У гэтай гульні гаспадарам зможа дапамагчы адзін з лепшых абаронцаў каманды Брэнан Менел, які прапусціў некалькі матчаў з-за траўмы. Зусім нядаўна, 17 студзеня, гэтыя сапернікі сустракаліся ў Чарапаўцы, і тады мінчане вырвалі перамогу ў серыі пасляматчавых булітаў (2:1). Потым "зубры" таксама на выездзе адолелі ў авертайме хакеістаў "Сочы" (3:2), а "Поўначсталь" прайграла ва Уфе мясцоваму "Салавату Юлаеву" (2:4) і выйграла ў Екацярынбургу ў хакеістаў "Аўтамабіліста" (6:3).

Сённяшні паядынак вельмі важны для абедзвюх каманд - яны знаходзяцца на суседніх радках турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі і вядуць барацьбу за тое, каб трапіць у плэй-оф. Мінскія дынамаўцы займаюць шостую пазіцыю, набраўшы 55 балаў у 47 праведзеных матчах, "Поўначсталь" знаходзіцца на сёмым месцы, маючы на адзін бал менш і згуляўшы на адзін матч больш. Табліцу ўзначальвае маскоўскі ЦСКА, у якога 75 ачкоў пасля 49 сустрэч. У яраслаўскага "Лакаматыва" 67 балаў, піцерскі СКА мае 66 ачкоў, у маскоўскага "Дынама" 63 балы, на пятым радку фінскі "Ёкерыт" з Хельсінкі - 55 ачкоў. Турнірную табліцу Усходняй канферэнцыі ўзначальвае казанскі "Ак Барс" - 76 ачкоў (49 матчаў), на другой пазіцыі омскі "Авангард" - 64 (48), па 62 ачкі набралі "Металург" з Магнітагорска і "Салават Юлаеў".

Пасля матчу з чарапавецкай дружынай мінскае "Дынама" правядзе на сваёй арэне яшчэ тры гульні запар: 27 студзеня з ніжагародскім "Тарпеда", 29 студзеня з ЦСКА, 31 студзеня з падмаскоўным "Віцязем" з Падольска.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі