Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 верасня 2025, 10:37

Хакеісты мінскага "Дынама" прымуць "Барыс" у першым дамашнім матчы сезона

 

Фота sport5.by
Фота sport5.by
22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" сёння пачнуць першую дамашнюю серыю матчаў у рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першым госцем "Мінск-Арэны" ў сезоне-25/26 стане "Барыс". "Зубры" падыходзяць да паядынку на сёмым месцы ў Заходняй канферэнцыі, з пяціматчавай выязной серыі падапечныя Дзмітрыя Квартальнава прывезлі 6 ачкоў. 13 верасня мінчане гасцілі ў Астане, дзе абыгралі свайго сённяшняга саперніка з лікам 3:1. Дубль у той гульні аформіў форвард "Дынама" Алекс Лімож, які на гэты момант з'яўляецца лепшым снайперам КХЛ з шасцю галамі.

"Гэта быў доўгі старт на выездзе, вельмі прыемна нарэшце згуляць дома. Мы будзем рады ўбачыць нашых балельшчыкаў і ўсё тое, што крэатыўная каманда падрыхтавала да матчу. Упэўнены, гэта будзе ярка, усе ў камандзе ў прыўзнятым настроі", - адзначыў нападаючы Сэм Энас.

У апошнія гады клуб з Астаны з'яўляецца для "Дынама" адносна зручным праціўнікам, з сямі папярэдніх вочных матчаў "зубры" выйгралі шэсць. У сталіцу Беларусі "Барыс" прыехаў пасля двух запар гасцявых паражэнняў. Стартавае ўкідванне ў першым дамашнім паядынку сезона запланавана на 19.10, перадматчавае шоу стартуе ў 18.45. У "Мінск-Арэне" чакаецца аншлаг, кожны балельшчык атрымае футболку з сімволікай клуба.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі