19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскія дынамаўцы пацярпелі чарговае паражэнне ў серыі кантрольных матчаў перад стартам новага сезона Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У панядзелак "зубры" правялі пяты дамашні перадсезонны паядынак. На лёдзе сталічнай "Алімпік Арэны" падапечныя Дзмітрыя Квартальнава сустрэліся з маскоўскім ЦСКА, хакеісты якога ўжо два тыдні трэніруюцца ў сталіцы Беларусі. Лік у матчы быў адкрыты на 10-й мінуце: перадачай ад навічка "Дынама" Вадзіма Шыпачова скарыстаўся Сяргей Кузняцоў. Зрэшты, яшчэ да перапынку "армейцы" не толькі адыграліся, але і выйшлі наперад - 2:1.
Другі перыяд прайшоў па практычна такім жа сцэнарыі: спачатку дакладны кідок пад перакладзіну выканаў капітан мінчан Андрэй Стась, але затым гаспадары лёду зноў атрымалі ў свае вароты дзве шайбы запар. У заключнай трэці лік на табло не змяніўся - у выніку 4:2 на карысць ЦСКА. Пасля заканчэння сустрэчы каманды па папярэдняй дамоўленасці правялі серыю булітаў, больш дакладнымі ў ёй аказаліся масквічы.
З пачатку месяца дынамаўцы выйгралі толькі адзін таварыскі матч - у прадстаўніка Усерасійскай хакейнай лігі "Нарыльска" (6:3). Цяпер у пасіве "зуброў" ужо чатыры перадсезонныя няўдачы: раней наша каманда ўступіла "Магнітцы" з УХЛ (4:10), омскаму "Авангарду" (1:2) і маскоўскаму "Дынама" (1:3).

Да завяршэння падрыхтоўчага перыяду мінчанам засталося правесці яшчэ два кантрольныя паядынкі на сваім лёдзе - абодва супраць далёкаўсходняга "Адмірала" 23 і 27 жніўня. Новы сезон Кантынентальнай хакейнай лігі стартуе для дынамаўцаў 5 верасня: у гэты дзень сталічны клуб на "Мінск-Арэне" прыме хабараўскі "Амур".-0-
Фота Сяргея Шэлега