Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 лістапада 2020, 10:32

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі яраслаўскаму "Лакаматыву" ў матчы чэмпіянату КХЛ

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" ўступілі яраслаўскаму "Лакаматыву" ў матчы чэмпіянату КХЛ у авертайме з лікам 2:3 (0:1, 0:1, 2:0, 0:1), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

З першых мінут матчу "чыгуначнікі" захапілі перавагу і настойліва атакавалі ўладанні Дамініка Фурха. Мінчане стараліся не дапускаць памылак у абароне, стрымліваючы націск гаспадароў пляцоўкі. Зрэшты, ім часам удаваліся вострыя контратакі. Але на дзявятай мінуце паядынку "Лакаматыву" ўдалося адкрыць лік. Вызначыўся Мікалай Каваленка, які своечасова паспеў на дабіванне. Пасля гэтага ўзяцця варот яраслаўцы зрабілі ўсё, каб умацаваць сваю перавагу ў ліку. Аднак да сігналу на перапынак лік не змяніўся.

У другім перыядзе "Лакаматыў" прадоўжыў націск на вароты мінчан, якія ўсё ніяк не маглі знайсці сябе пры гульні ў атацы. Такая гульня прынесла яраслаўцам поспех на 37-й мінуце сустрэчы. Падвоіў перавагу свайго клуба Ягор Аверын.

У трэцім перыядзе малюнак гульні крыху змяніўся, і мінчане змаглі знайсці ключы да варот гаспадароў. Спачатку Раян Мёрфі на 44-й мінуце скараціў розніцу ў ліку, а на 49-й мінуце сваё важкае слова сказаў Ягор Шаранговіч, які эфектна адправіў шайбу ў вароты Эдварда Паскуале, згуляўшы ў стылі легендарнага канадца Уэйна Грэцкі.

У канцоўцы паядынку абедзве дружыны імкнуліся схіліць удачу на свой бок, але без авертайма не абышлося.

Дадатковы час сустрэчы прайшоў пад акампанемент атак яраслаўцаў. Дамінік Фурх некалькі разоў выручыў каманду, але пасля кідка Паўла Красоўскага чэшскі галкіпер мінчан быў бяссільны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі