
4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" на выездзе абыгралі ніжагародскі "Тарпеда" ў чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Стартавая трэць паядынку ў Ніжнім Ноўгарадзе закончылася з мінімальнай перавагай гасцей, у другім матчы запар вызначыўся форвард "Дынама" Павел Варфаламееў. Наступны перыяд атрымаўся для "зуброў" не такім удачным: ігракі мінскай каманды шэсць разоў былі на лаўцы штрафнікоў, дзякуючы чаму "Тарпеда" ўдалося не проста адыграцца, але і выйсці наперад - 2:1. На шчасце, у ролі адстаючых дынамаўцы прабылі нядоўга, у сярэдзіне фінальнай 20-мінуткі лічбы зраўнаваў Седрык Пакет. Зыход паядынку вырашыўся у авертайме, дзе перамогу "зубрам" прынёс абаронца Джозеф Душак, для якога гэта шайба стала дэбютнай у сезоне. Такім чынам, мінчане спынілі серыю з чатырох паражэнняў запар.
Наступны матч падапечныя Крэйга Вудкрафта правядуць у сераду - наша каманда вернецца на "Мінск-Арэну", дзе згуляе з падольскім "Віцязем". Пачатак матчу ў 19.00. Далей "зуброў" чакае яшчэ адна паездка ў Ніжні Ноўгарад - паўторны паядынак "Дынама" і "Тарпеда" пройдзе 9 кастрычніка.-0-