Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 лістапада 2020, 16:37

Хакеісты мінскага "Дынама" перамаглі "Амур" у матчы чэмпіянату КХЛ

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" перамаглі хабараўскі "Амур" у матчы чэмпіянату КХЛ. Гульня завяршылася з лікам 2:1 (1:1, 0:0, 1:0), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым перыядзе дынамаўцы выглядалі больш упэўнена. Яны часцей і вастрэй атакавалі. Ігракі "Амура", спрабуючы збіць наступальны парыў мінчан, парушалі правілы, з-за гэтага часта гулялі ў меншасці.

Аднак лік адкрылі менавіта гаспадары. На сёмай хвіліне матчу вызначыўся Уладзімір Бутузаў, які ўдала падхапіў шайбу ў свайго партнёра па камандзе Аляксандра Палуніна. Праўда, вялі ў ліку "тыгры" нядоўга. Праз хвіліну Брэндан Козун завяршыў дакладным кідком камбінацыю, пачатую Брэнанам Менелам і Раянам Спунерам. Да гэтага моманту "зубры" гулялі ў большасці. Да канца стартавай дваццаціхвілінкі хакеісты абедзвюх каманд не раз выпрабоўвалі на трываласць варатароў і абарону адзін аднаго, але шайба ўпарта не ішла ў вароты.

У другім перыядзе гульня выраўнавалася, хабараўчане небяспечна атакавалі, прымушаючы абарону мінчан і варатара працаваць не пакладаючы рук. Але варта адзначыць беспамылковую гульню Дамініка Фурха. Мінчане, зрэшты, аб контратаках таксама не забывалі, перыядычна трывожачы галкіпера "тыграў" Яўгена Алікіна. Але да другога перапынку лік не змяніўся.

У трэцім перыядзе "Амур" меў перавагу, аднак хакеісты далёкаўсходняй каманды дзейнічалі крыху акадэмічна, і іх хады ў атацы лёгка чыталіся мінчанамі. У той жа самы час "зубры" востра контратакавалі. У адным з такіх момантаў Шэйн Прынс вывеў мінскую дружыну наперад. "Тыгры" здавацца не збіраліся, узмацніўшы націск на вароты Дамініка Фурха, які зноў некалькі разоў быў гатовы. Хабараўчане знялі з гульні варатара, але іх фінальны навал быў безвыніковым.

Далей "зубры" адправяцца ў Нур-Султан, дзе ім 15 лістапада будзе процістаяць мясцовы "Барыс".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі