
20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" сёння правядуць першы з двух матчаў чарговай выязной серыі ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Першы прыпынак падапечныя Дзмітрыя Квартальнава зрабілі ў Тальяці, дзе прымаць "зуброў" будзе галоўная сенсацыя цяперашняга чэмпіянату - "Лада". Перад сезонам-23/24 тальяцінцы вярнуліся ў КХЛ пасля пяці гадоў адсутнасці і адразу ж узняліся на вяршыню сваёй канферэнцыі. Пасля таго, як прайшла палова рэгуляркі "Лада" ход не збаўляе: цяпер клуб з Самарскай вобласці ідзе на Усходзе трэцім, маючы 42 балы. Праўда, лістапад тальяцінцы праводзяць з пераменным поспехам, у калектыву Алега Браташа па тры перамогі і паражэнні ў шасці гульнях.
Мінскае "Дынама" адправілася на выезд пасля шасціматчавай дамашняй серыі, дзе "зубры" набралі пяць ачкоў з дванаццаці магчымых. Па стане на сёння мінчане з 32 баламі замыкаюць васьмёрку мацнейшых каманд Заходняй канферэнцыі. З мэтай узмацнення атакуючай магутнасці сталічны клуб гэтымі днямі падпісаў кантракт з канадскім форвардам Брэтам Рычы, на рахунку якога больш за 400 матчаў у Нацыянальнай хакейнай лізе. Аднак у выязных матчах дынамаўцы будуць абыходзіцца без навічка, у гасцявое турнэ ў складзе каманды адправіліся 29 ігракоў.
Варатары: Аляксей Коласаў, Дылан Фергюсан, Ягор Вяльмакін.
Абаронцы: Ілья Шынкевіч, Дзмітрый Дзярабін, Яні Калдыс, Кодзі Керан, Мікіта Смірноў, Дзмітрый Корабаў, Арсеній Брынкман, Роб Хэмілтан, Ілья Сушко, Мікіта Жыхараў.
Нападаючыя: Раман Гарбуноў, Сэм Энас, Аляксандр Волкаў, Віталь Пінчук, Уладзіслаў Кадола, Нік Мерклі, Вадзім Мароз, Андрэй Стась, Данііл Сацішвілі, Вячаслаў Ясновін, Мікіта Пышкайла, Ягор Ігнаценка, Сяргей Кузняцоў, Ягор Борыкаў, Данііл Ліпскі, Валянцін Дземчанка.
Сустрэча "Дынама" і "Лады" стартуе ў 18.00, з Тальяці мінчане адправяцца ў Екацярынбург, дзе згуляюць з мясцовым "Аўтамабілістам" 22 лістапада.-0-