Сцяг Пятніца, 23 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 лютага 2025, 14:54

Хакеісты мінскага "Дынама" Дземчанка і Уэле ўвайшлі ў лік лепшых ігракоў тыдня ў КХЛ

Фота з архіва
Фота з архіва
24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантынентальная хакейная ліга вызначыла лепшых ігракоў мінулага гульнявога тыдня рэгулярнага чэмпіянату, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу КХЛ.

Лепшым варатаром тыдня прызнаны галкіпер "зуброў" Васіль Дземчанка, які атрымаў чатыры перамогі ў чатырох матчах з каэфіцыентам надзейнасці 0,75 і працэнтам адбітых кідкоў 96,84 працэнта. У матчах з маскоўскімі "Дынама" (5:0) і "Спартаком" (3:0) Дземчанка згуляў "на нуль".

Лепшым абаронцам тыдня ўпершыню ў кар'еры названы ігрок абароны мінчан Ксаўе Уэле, які набраў 3 (0+3) ачкі ў чатырох матчах з паказчыкам карыснасці "+4". У яго актыве таксама сем блакіраваных кідкоў, сем сілавых прыёмаў, адзін адбор шайбы і чатыры перахваты.

На гэты момант сталічны клуб размяшчаецца на шостым месцы ў табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ. Далей "зуброў" чакае пяціматчавая дамашняя серыя, у якой наша каманда згуляе супраць "Спартака" (27 лютага), СКА (2 сакавіка), "Лады" (5 сакавіка) і двойчы з "Куньлунем" (3 і 9 сакавіка).-0
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі