Фота hcdinamo.by
12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" здабылі другую перамогу ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі сезона-2024/25, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У другім матчы першай выязной серыі сезона падапечныя Дзмітрыя Квартальнава сустракаліся з "Віцязем" з Балашыхі. У складзе "Дынама" ўпершыню на лёд у гэтым чэмпіянаце выйшлі абаронцы Роб Хэмілтан і Павел Дзянісаў, а Арсеній Каўгарэня дэбютаваў у КХЛ. Як і два дні таму ў паядынку супраць "Спартака", дынамаўцы здорава правялі пачатковы адрэзак гульні. Ужо на трэцяй мінуце Аляксандр Волкаў вывеў гасцей наперад, а праз некалькі абаротаў секунднай стрэлкі Віталь Пінчук падвоіў перавагу мінчан. У сярэдзіне стартавага адрэзка Раман Гарбуноў давёў разрыў да вялікага, першы асістэнцкі бал за "Дынама" у гэтай рэзультатыўнай атацы набраў абаронца Нікалас Мелош.
За восем секунд да перапынку госці далі магчымасць Віцязю адыграць адну шайбу, на перапынак каманды пайшлі пры ліку 3:1. У наступным перыядзе сапернікі на дваіх зарабілі больш за 20 штрафных мінут, але большасць была рэалізавана толькі аднойчы. З перадачы Вадзіма Шыпачова ў другім матчы запар вызначыўся Дзілан Дзюбэ, які вярнуў "зубрам" перавагу тры шайбы. У заключнай трэці гледачы таксама ўбачылі адно ўзяцце варот, аўтарам гола стаў нападаючы Ілья Усаў, які вярнуўся з-за акіяна. Рэзультат гульні - 5:1 на карысць "бела-сініх".
Такім чынам, пасля трох матчаў са старту сезона ў актыве мінчан чатыры ачкі - столькі ж балаў у яшчэ чатырох каманд Заходняй канферэнцыі, больш набралі толькі "Лакаматыў" (6) і "Спартак" (5). Наперадзе ў сталічнага клуба другая палавіна гасцявога турнэ: у пятніцу наша каманда ў Астане згуляе з "Барысам", а 15 верасня вернецца ў Маскву для дэрбі з мясцовымі дынамаўцамі.
Таксама ў сераду ў КХЛ адбыліся матчы ў Омску і Уфе. "Авангард" у серыі булітаў уступіў "Амуру" (2:3), беларускі форвард "ястрабаў" Ігар Мартынаў і нападаючы хабараўчан Вячаслаў Грэцкі рэзультатыўнымі баламі не вызначыліся. "Салават Юлаеў" з лікам 5:3 перайграў "Аўтамабіліст", за клуб з Екацярынбурга адну з шайбаў правёў экс-ігрок мінскага "Дынама" Нік Мерклі.-0-