Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 лютага 2023, 11:18

Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі "Металург" у КХЛ

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейнае мінскае "Дынама" пераможна завяршыла чарговую дамашнюю серыю ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першым лютаўскім сапернікам "зуброў" стаў магнітагорскі "Металург", які падышоў да сустрэчы з "Дынама" з васьмю паражэннямі ў дзесяці матчах. Падахвочаныя няўдачнай серыяй, госці актыўна пачалі сустрэчу, адкрыўшы лік ужо на шостай мінуце. Мінімальная перавага "Магніткі" пратрымалася акурат да сярэдзіны другога перыяду, калі вызначыўся форвард "Дынама" Ігар Мартынаў.

На старце заключнай трэці "Металург" зноў выйшаў наперад - 2:1, але мінчане хутка выправілі становішча: Мартынаў аформіў дубль, а Нік Мерклі забяспечыў гаспадарам лідарства. За астатні час госці адказаць не змаглі, а вось "зубры" паразілі чужыя вароты яшчэ раз - аўтарам кантрольнага выстралу стаў Мерклі. У выніку 4:2, дынамаўцы мацнейшыя.

Такім чынам, падапечныя Крэйга Вудкрафта прадоўжылі серыю з набранымі ачкамі да пяці матчаў. На гэты момант "Дынама" з 61 балам займае 7-е месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ, на ачко апярэджваючы "Поўначсталь" і на тры - "Спартак". Далей нашу каманду чакае гасцявы паядынак супраць другой каманды Захаду "Тарпеда". Сустрэча ў Ніжнім Ноўгарадзе адбудзецца 4 лютага і стартуе ў 17.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі