ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 19 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 лістапада 2017, 10:36

Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі "Югру" і атрымалі трэцюю перамогу запар у дамашняй серыі

У час матчу
У час матчу

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі "Югру" з лікам 2:1 (0:0, 2:0, 0:1) і атрымалі трэцюю перамогу запар у дамашняй серыі чэмпіянату КХЛ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Для абедзвюх каманд сустрэча на лёдзе"Мінск-Арэны" стала другой у сезоне. У верасні ў Ханты-Мансійску "зубры" былі мацнейшымі 2:1. У праведзеным матчы ў складзе гаспадароў дэбютаваў Дзмітрый Дзярабін, але рэзультат процістаяння вызначылі лідары мінчан.

"Дынама-Мінск" - "Югра" (Ханты-Мансійск) - 2:1 (0:0, 2:0, 0:1).

Мінск. "Мінск-Арэна". 10 375 гледачоў.

"Дынама-Мінск": Энрат; Граньяні - Дзянісаў (к), Лінгле - Хаўдэн - Фантэйн; Корабаў - Шынкевіч, Скіле - Шаранговіч - Когалеў; Знахарэнка - Хенкель, Паўловіч - Кавыршын - Сцяпанаў; Кітараў - Волкаў - Дрозд; Дзярабін, Карабань.

"Югра": Шарычэнкаў; Бурстрэм - Угольнікаў, Каралёў - Няколенка - Савінайнен; Лякомцаў (к) - Віклунд, Варфаламееў - Шыпаў - Пестушко; Шулакоў - Пагарышны, Анкудзінаў - Маёраў - Шэн; Вітасек - Казлоўскі, Бяляеў - Ільін - Купцоў.

Шайбы: 1:0 - Граньяні (Лінгле, Хаўдэн, 25.42, у большасці); 2:0 - Паўловіч (Лінгле, Хаўдэн, 34.34, у большасці); 2:1 - Віклунд (Варфаламееў, Лякомцаў, 55.14, у большасці).

Кідкі: 28 - 18.

Штраф: 6 - 4.

Галоўны трэнер "Дынама" Гордзі Дуаер перад стартавым укідваннем не ўтойваў жадання атрымаць трэцюю запар перамогу на сваёй пляцоўцы. Пасля паспяховых матчаў з "Авангардам" (3:2 па булітах), "Сібір'ю" (5:1) зарабіць такія неабходныя ачкі ў паядынку з аўтсайдарам Усходняй канферэнцыі беларускай камандзе было неабходна ў барацьбе за месца ў зоне плэй-оф.

Дынамаўцы са старту стараліся актыўна дзейнічаць у атацы. Аднак адкрыць лік удалося толькі пасля адпачынку. На 26-й хвіліне ў "Югры" быў выдалены Данііл Ільін за падножку, у выніку кідком ад сіняй лініі абаронца "Дынама" Марк-Андрэ Граньяні вывеў сваю каманду наперад - 1:0. Мінчане прадаўжалі дамінаваць у матчы, і ў другім перыядзе змаглі вызначыцца яшчэ раз. Шарль Лінгле ў імклівай атацы аддаў дакладную перадачу на Аляксандра Паўловіча, які адправіў шайбу пад перакладзіну варот "Югры". Гасцям намаганнямі Тобіяса Віклунда ўдалося адыграць адну шайбу ў трэцім перыядзе, але перавесці гульню ў авертайм яны не змаглі.

Хакеісты мінскага "Дынама" набралі 50 ачкоў пасля 36 матчаў і займаюць 9-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. Чарговы матч чэмпіянату КХЛ падапечныя Гордзі Дуаера правядуць 2 снежня ва Уфе супраць мясцовага "Салавата Юлаева".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі