Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 чэрвеня 2022, 10:40

Хакеісты Мартынаў, Кузняцоў і Дзярабін падпісалі кантракты з мінскім "Дынама"

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейнае мінскае "Дынама" дасягнула дамоўленасці аб падпісанні новых кантрактаў з трыма беларускімі хакеістамі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сталічнага клуба.

Так, у стан "зуброў" вяртаецца 20-гадовы нападаючы Сяргей Кузняцоў. У мінулым сезоне КХЛ форвард правёў за "Дынама" два матчы, а ў студзені перайшоў у жлобінскі "Металург", з якім стаў чэмпіёнам Беларусі. У плэй-оф Кубка Прэзідэнта Кузняцоў набраў 19 (9+10) балаў у 17 матчах, пабіўшы рэкорд рэзультатыўнасці для ігракоў да 21 года.

Ігар Мартынаў таксама пачынаў мінулы сезон у складзе мінчан, за якіх згуляў 5 матчаў і вызначыўся адной закінутай шайбай. Потым 23-гадовы форвард адправіўся ў "Шахцёр", у форме салігорскага клуба Мартынаў зарабіў 8 (1+7) балаў у 13 сустрэчах. Усяго ў КХЛ на рахунку форварда 13 ачкоў у 92 гульнях.

Таксама сталічную каманду папоўніў абаронца Дзмітрый Дзярабін. У мінулым сезоне 22-гадовы хакеіст згуляў у 27 матчах рэгулярнага чэмпіянату, дзе набраў 4 (1+3) балы. Усяго за кар'еру ў КХЛ Дзярабін разжыўся 9 баламі ў 93 паядынках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі