Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 мая 2019, 10:09

Хакеісты Латвіі завяршылі выступленне на чэмпіянаце свету перамогай над Нарвегіяй

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты Латвіі завяршылі выступленне на чэмпіянаце свету перамогай над Нарвегіяй з лікам 4:1, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Матч у Браціславе ўжо не меў сур'ёзнага турнірнага значэння: нарвежцы і латвійцы не выйшлі ў плэй-оф, у якім згуляюць чатыры лепшыя каманды групы В. Сорак хвілін гульні завяршыся ўнічыю - 1:1, а ў трэцім перыядзе Яніс Якс і Рыхардс Марыенс двойчы закінулі і забяспечылі сваёй зборнай камфортную перавагу - 3:1. Канчатковы лік устанавіў Роналдс Кеніньш. Найбольш рэзультатыўным іграком у пераможцаў стаў Мікс Індрашыс, які закінуў адну з чатырох шайбаў і зрабіў дзве галявыя перадачы.

Рыга і Мінск стануць арганізатарамі чэмпіянату свету ў элітным дывізіёне ў 2021 годзе. Зборная Беларусі вярнулася ў клас мацнейшых і ў 2020 годзе згуляе на сусветным форуме ў Швейцарыі.

Турнірнае становішча групы В: Расія - 18 (6), Чэхія - 18 (7), Швецыя - 15 (6), Швейцарыя - 12 (7), Латвія - 9 (7), Нарвегія - 6 (7), Італія - 2 (7), Аўстрыя - 1 (7).

У групе А каманда Славакіі толькі ў серыі булітаў перамагла Данію - 2:1.

Турнірнае становішча групы А: Фінляндыя - 16 балаў (7 матчаў), Канада - 15 (6), Германія - 15 (7), ЗША - 14 (6), Славакія - 11 (7), Данія - 6 (7), Вялікабрытанія - 2 (7), Францыя - 2 (7).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі