Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 лістапада 2019, 11:47

Хакеісты "Юнацтва" правядуць матч у адказ 1/8 фіналу ЛЧ супраць "Рэд Бул Мюнхен"

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Юнацтва" правядуць матч у адказ 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць "Рэд Бул Мюнхен". Сустрэча пачнецца сёння ў 22.00 па мінскім часе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым матчы нямецкія хакеісты атрымалі валявую перамогу з лікам 3:2. Па ходзе матчу ў Мінску каманда Аляксандра Макрыцкага вяла з лікам 2:0. Шайбы закінулі Ягор Гайнетдзінаў і Іван Драздоў. Але затым "Рэд Бул" змог не толькі зраўняць лік, але і выйсці наперад.

Цяпер у матчы ў адказ "Юнацтву" неабходна ўзяць у сапернікаў рэванш. Абедзве каманды падыходзяць да проціборства ў сталіцы Баварыі ў выдатным настроі. Мінчане змаглі напярэдадні ў чэмпіянаце Беларусі ўпэўнена разабрацца са жлобінскім "Металургам" (5:2). "Рэд Бул" пасля першага дамашняга паражэння ў сезоне ад "Томас Саба Айс Тайгерс" (3:4) змаглі вярнуцца на сцежку перамогі, адолеўшы з мінімальнай перавагай "Дзюсельдорф" - 1:2.

Пераможца пары 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў "Юнацтва" - "Рэд Бул Мюнхен" у наступнай стадыі турніру сустрэнецца са шведскім "Юргордэнам", які адолеў па суме дзвюх сустрэч суайчыннікаў з "Шэлефтэа" (3:3; 4:1).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі