Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 красавіка 2019, 13:10

Хакеісты "Юнацтва" перамаглі "Нёман" у першым матчы фінальнай серыі экстралігі

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Юнацтва" перамаглі гродзенскі "Нёман" з лікам 4:3 у авертайме ў першым матчы фінальнай серыі экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Абедзве каманды добра знаёмы адзін аднаму і стараліся атрымліваць максімум выгады з памылак сапернікаў. Першую шайбу ў праведзенай гульні на "Чыжоўка-Арэне" закінуў нападаючы "Юнацтва" Кірыл Брыкун - 1:0. Гродзенцы яшчэ да перапынку адыграліся, пасля дакладнага кідка Сяргея Смурава - 1:1. Далей каманды прадоўжылі роўную барацьбу, якая завяршылася ў асноўны час з лікам - 3:3.

У авертайме падзей на пляцоўцы хапіла б яшчэ на адзін матч: і судзейскія памылкі, і не закінуты гасцямі буліт, і выдаленні - усё гэта было ў заключныя дваццаць мінут паядынку. Аўтарам пераможнай шайбы за 50 секунд да фінальнай сірэны стаў ігрок "Юнацтва" Станіслаў Лапачук.

Другі матч фінальнай серыі ў экстралізе пройдзе 4 красавіка зноў на "Чыжоўка-Арэне".-0-

Фота ХК "Нёман"

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі