Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 сакавіка 2019, 09:25

Хакеісты "Юнацтва" перамаглі "Дынама-Маладзечна" і выйшлі ў фінал плэй-оф экстралігі

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Юнацтва" перамаглі 25 сакавіка ў чацвёртым матчы "Дынама-Маладзечна" з лікам 6:3 (4:1, 0:0, 2:2) і выйшлі ў фінал плэй-оф экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым перыядзе праведзенай на пляцоўцы дынамаўцаў сустрэчы шайба чатыры разы пабывала ў варотах гаспадароў пляцоўкі. Падапечныя Юрыя Файкова няўважліва дзейнічалі супраць хуткіх атак "Юнацтва" ў абароне. У выніку аўтарамі галоў у складзе мінчан сталі Сяргей Дрозд, Аляксандр Когалеў і двойчы Андрэй Антонаў, у маладзечанцаў дакладным кідком адзначыўся Артур Гаўрус.

У астатні да фінальнай сірэны час гаспадары пляцоўкі не здолелі перахапіць ініцыятыву. На 45-й мінуце форвард мінчан Міхаіл Стафановіч павялічыў перавагу ў ліку - 5:1. Маладзечанцы намаганнямі Ягора Воранава скарацілі адставанне - 2:5, але пад канец гульні Станіслаў Лапачук закінуў шостую шайбу, а канчатковы лік устанавіў Андрэй Бялевіч - 6:3. "Юнацтва" выйграла паўфінальную серыю - 4:0.

Другі фіналіст вызначыцца ў процістаянні дзеючага чэмпіёна градзенскага "Нёмана" і салігорскага "Шахцёра". Лік у серыі 2:1 на карысць "гарнякоў". Чацвёрты матч адбудзецца 26 сакавіка ў Салігорску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі