Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 кастрычніка 2022, 11:35

Хакеісты "Юнацтва" абыгралі "Хімік" у матчы беларускай экстралігі

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сераду трыма матчамі ў Мінску, Віцебску і Магілёве прадоўжыўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар чэмпіянату "Віцебск" на сваім лёдзе сустракаўся з "Нёманам". Асноўны час паядынку закончыўся з лікам 2:2, не выявілі пераможца каманды і ў авертайме. Вынік гульні вырашыўся ў серыі булітаў, дзе больш дакладнымі былі гродзенцы. У паралельным матчы "Юнацтва" дома мінімальна перайграла наваполацкі "Хімік" - 1:0. Аўтарам пераможнай шайбы стаў форвард мінчан Андрэй Паўленка. Дзякуючы гэтаму поспеху "Юнацтва" дагнала "Металург" і "Шахцёр", якія дзеляць 2-е месца, але ў абедзвюх каманд ёсць гульня ў запасе. У яшчэ адной сустрэчы серады "Брэст" у гасцях перамог "Магілёў" - 4:2, дубль за брастаўчан аформіў Валерый Жыгалаў. Для магіляўчан жа гэта паражэнне стала восьмым запар.

У чацвер у чэмпіянаце Беларусі па хакеі таксама адбудуцца тры матчы. "Гомель" дома сустрэнецца з аршанскім "Лакаматывам", "Ліда" прыме жлобінскі "Металург", а "Шахцёр" у Салігорску згуляе супраць "Дынама-Маладзечна". Усе паядынкі стартуюць у 19.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі