Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 снежня 2021, 09:14

Хакеісты, якія выступаюць за клубы НХЛ, прапусцяць Алімпіяду-2022

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты, якія выступаюць у НХЛ, не паедуць на Гульні-2022 у Пекіне. Такая інфармацыя змешчана на афіцыйным акаўнце лігі ў Twitter.

Адпаведнае рашэнне прынялі НХЛ і прафсаюз ігракоў у сувязі з ростам выяўленых выпадкаў каранавіруса апошнім часам. Нагадаем, што колькасць ігракоў, якія знаходзяцца ў COVD-пратаколе на гэты час, перасягае ўжо 100 чалавек.

Ігракі НХЛ прымалі ўдзел у Алімпіядах у 1998, 2002, 2006, 2010 і 2014 гадоў. У 2018 годзе турнір у Пхёнчхане адбыўся без іх.

Алімпіяда пройдзе ў Пекіне з 4 па 20 лютага 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі