Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 кастрычніка 2020, 12:35

Хакеісты гродзенскага "Нёмана" перамаглі "Магілёў" у матчы чэмпіянату Беларусі

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты гродзенскага "Нёмана" перамаглі "Магілёў" у матчы чэмпіянату Беларусі. Матч завяршыўся на карысць каманды Сяргея Пушкова з лікам 4:2 (2:0, 1:2, 1:0), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым перыядзе гульня праходзіла з перавагай ігракоў гродзенскага клуба, якія двойчы паразілі вароты сапернікаў. Галявы дубль на свой рахунак запісаў Артур Абмётка. На трэцяй мінуце ён завяршыў камбінацыю, пачатую Сяргеем Рамановічам і Эдуардам Насыбуліным. На 16-й мінуце паядынку яму асісціравалі Павел Печур і Ігар Казячы.

У другім перыядзе магіляўчанін Раман Шуба дакладным кідком пасля паса Сяргея Кукушкіна скараціў адставанне ў ліку, скарыстаўшыся большасцю сваёй каманды. Аднак Аляксей Фурса зноў вярнуў гродзенскай камандзе перавагу ў колькасці дзве шайбы. Зрэшты, гэта ўзяцце варот не стала апошнім у другой трэці матчу. Вопытны Віктар Андрушчанка прымусіў капітуляваць варатара "Нёмана" яшчэ раз.

Заключны перыяд прайшоў пад акампанемент атак "Магілёва", аднак выгаду з гульні другім нумарам атрымаў "Нёман". Сяргей Маляўка закінуў чацвёртую шайбу для свайго клуба, усталяваўшы канчатковы лік. Варта адзначыць, што вызначыўся гродзенскі хакеіст, калі яго каманда гуляла ў меншасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі