Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 лістапада 2021, 15:13

Хакеісты "Гомеля" прабіліся ў фінал Кантынентальнага кубка

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Гомеля" заваявалі пуцёўку ў фінальную стадыю розыгрышу Кантынентальнага кубка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перад апошнім паядынкам групы F у дацкім Ольбаргу з брытанскім "Шэфілдам" гамяльчанам патрэбна была толькі перамога, прычым з перавагай не меншай за тры шайбы. І падапечныя Сяргея Стася выканалі задачу, выйграўшы з сухім лікам 4:0 (1:0, 2:0, 1:0). На старце турніру хакеісты "Гомеля" перамаглі латвійскі клуб "Алімп" з Рыгі - 3:1, а ў другім туры ўступілі гаспадару спаборніцтваў "Ольбаргу" з лікам 2:5. Разам з гамяльчанамі у фінал прабіліся датчане.

З другой паўфінальнай групы, спаборніцтвы якой праходзілі ў польскім Кракаве, у фінал выйшла мясцовая "Краковія", а таксама казахстанскі клуб "Сарыарка" з Караганды. Фінальны раўнд розыгрышу Кантынентальнага кубка пройдзе 7-9 студзеня 2022 года, месца яго правядзення вызначыцца пазней.

У мінулыя гады беларускія клубы даволі паспяхова выступалі ў гэтым турніры - тройчы ўладальнікам Кантынентальнага кубка станавілася мінскае "Юнацтва" (2007, 2011, 2018) і адзін раз трафей заваяваў гродзенскі "Нёман" (2015). Акрамя таго, прадстаўнікі Беларусі тры разы займалі другія месцы - "Юнацтва" (2010, 2012) і "Гомель" (2004), у 2020 годзе "Нёман" фінішаваў трэцім. У мінулым сезоне турнір быў адменены ў сувязі з пандэміяй COVID-19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі