Сцяг Нядзеля, 20 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 мая 2025, 15:23

Хакеісты "Дынама" ўпершыню выступяць на Кубку мэра Масквы ў жніўні

Фота з архіва
Фота з архіва
30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскае "Дынама" ўпершыню прыме ўдзел у Кубку мэра Масквы па хакеі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сталічнага клуба.

Перадсезонны турнір пройдзе з 28 па 31 жніўня на лёдзе Палаца спорту "Мегаспорт". Разам з "зубрамі" за трафей пазмагаюцца маскоўскія "Спартак", "Дынама" і ЦСКА, а таксама "Віцязь" з Балашыхі і "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада.

Каманды будуць падзелены на дзве трокі, па выніках групавога этапу пройдуць матчы за першае, трэцяе і пятае месцы. Каляндар турніру будзе апублікаваны пазней. Рэгулярны чэмпіянат КХЛ стартуе 5 верасня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі