Сцяг Нядзеля, 11 кастрычніка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 кастрычніка 2026, 10:43

Хакеісты "Дынама-Шынніка" выйгралі тры матчы запар у выязной серыі

Скрыншот відэа "Дынама-Шыннік"
Скрыншот відэа "Дынама-Шыннік"
2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бабруйскі клуб "Дынама-Шыннік" атрымаў трэцюю перамогу запар у рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2026/27, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключным матчы выязной серыі падапечныя Яўгена Летава перамаглі "Чырвоную Армію" з Масквы. Асноўны час закончыўся ўнічыю 2:2, шайбы за дынамаўцаў закінулі Ягор Карабань і Уладзімір Карабаеў. Вынік сустрэчы вырашыўся ў серыі булітаў, у якой адзіны дакладны кідок нанёс нападаючы "шыннікаў" Кірыл Іваноў.

У гасцявым турнэ бабруйчане выйгралі тры матчы з чатырох, уступіўшы толькі "Спартаку" на старце выезду. З 16 ачкамі з 18 магчымых наша каманда ўзначальвае табліцу "Залатога" дывізіёна Заходняй канферэнцыі МХЛ. Далей "Дынама-Шыннік" правядзе два паядынкі на родным лёдзе - гульні адбудуцца 6 і 9 кастрычніка.-0-
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі