Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 сакавіка 2023, 10:44

Хакеісты "Дынама-Шынніка" прайгралі першы матч у раўндзе плэй-ін МХЛ

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты бабруйскага "Дынама-Шынніка" з паражэння стартавалі ў раўндзе плэй-ін Маладзёжнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

За права трапіць у плэй-оф Кубка Харламава падапечныя Андрэя Міхалёва б'юцца з санкт-пецярбургскім "Дынама-СПб". Першы матч у серыі да дзвюх перамог каманды правялі на "Бабруйск-Арэне". Пачатак паядынку выдаўся для беларускага клуба шматабяцальным: у сярэдзіне стартавай трэці Ягор Сяўко вывеў "Дынама-Шыннік" наперад, а крыху пазней Мацвей Шыдлоўскі падвоіў перавагу гаспадароў.

Аднак ужо праз 20 мінут настрой "баброў" змяніўся на процілеглы: у другім перыядзе госці не толькі адыграліся, але і захапілі лідарства - 3:2. У заключным адрэзку пецярбуржцы адправілі ў вароты Антона Масальскага яшчэ дзве шайбы, бабруйчане змаглі адказаць толькі голам Міраслава Міхалёва. Як вынік - паражэнне нашай каманды з лікам 3:5.

Такім чынам, "Дынама-СПб" павяло ў серыі 1:0, наступны паядынак каманд адбудзецца 5 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу. У выпадку паражэння сезон для ігракоў "Дынама-Шынніка" будзе завершаны. Калі беларусам удасца ўзяць рэванш, то 6 сакавіка сапернікі правядуць вырашальны трэці матч, які і вызначыць удзельніка плэй-оф Маладзёжнай хакейнай лігі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі